Саліст рок-гурта «Тараканы!» вырашыў прадаць свой расійскі пашпарт
- 16.07.2026, 21:19
Паводле яго слоў, выручаныя сродкі будуць накіраваныя на падтрымку Украіны.
Лідар рок-гурта «Тараканы!» Дзмітрый Спірын абвясціў аўкцыён, на якім асобна прадае старонкі свайго расійскага пашпарта. Пра адкрыццё таргоў музыкант паведаміў у сацыяльнай сетцы Facebook.
Паводле яго слоў, выручаныя сродкі будуць накіраваныя на падтрымку Украіны.
Стартавы кошт кожнай старонкі музыкант вызначыў у $50. Спірын абяцае пакупнікам даслаць набытую старонку па пошце, пры жаданні — з аўтографам. Спірын назваў акцыю «сімвалічным развітаннем» з Расіяй.
Рокер растлумачыў, што нядаўна атрымаў пашпарт Аргенціны, пры гэтым выйсці з расійскага грамадзянства ён не можа праз крымінальны пераслед.