BE RU EN

Зяленскі патлумачыў выбар выканаўцы абавязкаў міністра абароны Украіны

  • 17.07.2026, 2:46

Яўген Хмара будзе кантраляваць далёкасяжныя аперацыі.

Выконваючы абавязкі кіраўніка СБУ Яўген Хмара у якасці часовага кіраўніка Мінабароны будзе кантраляваць далёкасяжныя аперацыі Сіл бяспекі Украіны.

Пра гэта ў вячэрнім відэазвароце 16 ліпеня заявіў прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі.

Паводле слоў Зяленскага, у Мінабароны спатрэбіцца досвед Хмары як былога кіраўніка Цэнтра спецыяльных аперацый «Альфа» ў СБУ. Там ён адказваў за ўдары на вялікія адлегласці па Расіі.

«Міністэрства абароны Украіны працягне ўсю працу па падтрымцы баявых брыгад — наш план далёкасяжных санкцый выконваецца ў поўным аб’ёме. Абавязкі міністра абароны Украіны будзе выконваць Яўген Хмара... Мы дамовіліся, што Хмара будзе кантраляваць і далёкасяжныя аперацыі Сіл бяспекі — гэта прыярытэт. Ён дакладна ведае, што трэба Украіне, і можа кантраляваць таксама ўнутраную сітуацыю ў падраздзяленнях Сіл абароны: у яго дастатковы досвед у сферы бяспекі, каб не дапускаць рэчаў, за якія сорамна», — патлумачыў прэзідэнт.

Пры гэтым Зяленскі дадаў, што ўжо абмеркаваў з навазначаным прэм’ер-міністрам Сяргеем Карэцкім юрыдычныя працэдуры, каб забяспечыць гэтае прызначэнне. У той жа час падчас звароту да ўкраінцаў прэзідэнт не ўзгадаў пра праблемы з мабілізацыяй, а таксама праігнараваў пратэсты і заклікі грамадства вярнуць Фёдарава на пасаду кіраўніка Мінабароны Украіны.

Апошнія навіны