BE RU EN

SpaceX спыніла запуск ракеты Starship менш чым за секунду да старту

  • 17.07.2026, 18:09

Місія адкладзена як мінімум на 24 гадзіны.

Запуск ракеты Starship кампаніі SpaceX быў перапынены менш чым за секунду да старту падчас 13-га выпрабавальнага палёту з касмадрома Starbase ў Тэхасе, паведамляе Reuters.

Паводле дадзеных кампаніі, да адмены старту прывяло тое, што аўтаматычная сістэма актывавала блакіроўку паскаральніка пасля запуску рухавікоў Raptor.

Прадстаўнік SpaceX Дэн Хуот заявіў, што спецыялісты вывучаць прычыны спрацоўвання сістэмы і пасля гэтага прымуць рашэнне адносна далейшых дзеянняў.

Як адзначае Reuters, місія адкладзена як мінімум на 24 гадзіны.

Starship — гэта вялікая шматразовая ракета кампаніі SpaceX, якую распрацоўваюць для палётаў людзей і грузаў на Месяц, Марс і для іншых касмічных місій. Праект лічыцца адным з галоўных у касмічнай праграме кампаніі Ілона Маска.

Апошнія навіны