BE RU EN

Колькасць пацярпелых пасля атакі РФ у Кіеве ўзрасла да 86

  • 2.07.2026, 9:54

Загінулі 13 чалавек.

У выніку атакі Расіі на Кіеў 2 ліпеня колькасць пацярпелых узрасла да 86 чалавек, загінулі ўжо 13. Ратавальнікі дагэтуль шукаюць людзей пад заваламі пашкоджаных жылых дамоў.

Пра гэта паведамляе РБК-Украіна са спасылкай на допіс прэм'ер-міністаркі Украіны Юліі Свірідэнка і мэра Кіева Віталя Клічка.

Станам на гэты момант у сталіцы зафіксавана 13 загінулых. Агульная колькасць пацярпелых узрасла да 86 чалавек, сярод іх двое дзяцей.

70 з пацярпелых шпіталізаваныя.

Маштаб разбурэнняў

Вораг трапіў як мінімум у 20 жылых дамоў прамымі трапленнямі. Усяго ў выніку абстрэлу ў горадзе пашкоджана яшчэ каля сотні будынкаў.

Фота: t.me/dsns_telegram

Ратавальнікі ДСНС працягваюць працу на 15 лакацыях, разбіраючы завалы. Прэм'ер-міністарка Юлія Свірідэнка дадала, што пад руінамі дагэтуль могуць заставацца людзі.

Аперацыя ў Дарніцкім раёне

Асобна ў Дарніцкім раёне, дзе разбураная частка шматпавярхоўкі, ідзе пошукава-выратавальная аперацыя ў адным з пашкоджаных дамоў.

Апошнія навіны