Польшча падняла ў паветра знішчальнікі з-за удараў РФ па Украіне
- 2.07.2026, 10:30
Таксама былі прыведзены ў гатоўнасць сістэмы СПА і радыёлакацыйная разведка.
Польскія вайскоўцы паднялі ў неба знішчальнікі на фоне выбухаў на тэрыторыі Украіны, паведаміла аператыўнае камандаванне Узброеных Сіл Польшчы ў сацыяльнай сетцы X.
«Наземныя сістэмы СПА і радыёлакацыйная разведка прыведзены ў гатоўнасць», — гаворыцца ў публікацыі.
Ведамства адзначыла, што меры маюць прэвентыўны характар і накіраваныя на забеспячэнне бяспекі і абарону паветранай прасторы.
Нагадаем, у выніку (масіраванага ўдару Расіі па Кіеве Дамы ў агні і разбураныя шматпавярхоўкі: Расія масіравана атакавала Кіеў - Навіны Беларусі - Харти…) у ноч на 2 ліпеня былі пашкоджаныя жылыя дамы і цывільная інфраструктура ў сямі раёнах горада. Загінулі як мінімум 13 чалавек.