BE RU EN

«Беларусы столькі не зарабляюць»

  • 2.07.2026, 11:45

Цэны на санаторый для вялікай сям'і шакавальныя.

Беларуска здзівілася ў Threads коштам трох дзён пражывання ў санаторыі «Спутник». У каментарыях некаторыя з ёй пагадзіліся, іншыя ж настойвалі, што калі попыт ёсць, то цэны не завышаныя, піша «Зеркало».

«Санаторый «Спутник». 3 ночы на чатырох дарослых і трох дзяцей + адно дзіця да двух гадоў пражывае «бясплатна». 5022 беларускія рублі! За тры ночы!!! Сардэчна запрашаем у Беларусь», — напісала аўтарка паста.

У каментарыях меркаванні падзяліліся: адны абураліся, што адпачынак у беларускіх санаторыях стаў не па кішэні сярэднестатыстычнай сям'і, іншыя ж лічылі суму цалкам апраўданай, асабліва калі ў яе ўваходзяць харчаванне, басейн і высокая загружанасць санаторыяў.

«240 рублёў у дзень з чалавека?» — удакладніў адзін з каментатараў. На што іншы адказаў: «Не сказаў бы, што гэта нешта запрадзельнае».

«А што ўваходзіць у гэтыя пяць тысяч за тры ночы? Харчаванне, працэдуры?» — пацікавіўся нехта. «Думаю, толькі пражыванне і харчаванне. Магчыма, наведванне басейна і нейкі кіслародны кактэйль. У трохдзённых турах у «саўках» ніколі не прадугледжана лячэнне», — напісалі яму.

«Я нядаўна пыталася, куды паехаць сям'ёй у межах Беларусі, называлі такія цэны (толькі пражыванне), па якіх мы каля мора адпачывалі».

«Мы цяпер у пошуку сядзібы, нас васьмёра дарослых і сем дзяцей. Цэны такія, што жах! Пры тым мы ўсе са сярэднім дастаткам».

«Санаторый «Юность», чатыры ночы на двух дарослых, дачку пяці гадоў і немаўля (бясплатна) без лячэння — 4480 беларускіх рублёў».

«100 долараў у суткі на чалавека выходзіць, без малога. Усё адносна. Для Беларусі — так, не па даходах насельніцтва».

«Озерный», двое дарослых + двое дзяцей (восем гадоў і тры гады) на шэсць начэй — 7000 рублёў».

«Ды зусім нядорага! Нумары ў мінскай Astoria (гатэль. — Заўв. рэд.) па 10 000 долараў забітыя. На вуліцы Маркса стаяць вераніцы Maybach, Ferrari, Lamborghini і Bentley. Беларусы ў Cartier і Rolex».

«240 рублёў у дзень з чалавека. І што ўваходзіць у кошт за дзень?! Пражыванне, трыразовае харчаванне, медыцынскія працэдуры? Дык гэта недарага. Калі ўсё разам».

«А якіх цэн вы хацелі пры загрузцы санаторыяў вышэй за 95%?»

У пэўны момант у каментарыях нават пачалася спрэчка:

— Беларусы столькі не зарабляюць.

— З чаго вы ўзялі? У санаторыі не прабіцца, і ў сезон, і ў міжсезонне.

— З таго, што там у большай ступені адпачываюць не беларусы.

— Беларусаў таксама хапае. А па-другое, гэта бізнес для зарабляння. БелАЗы таксама не ў кожным двары стаяць. І што — не вырабляць іх?

— Калі дзяржаўныя санаторыі ў Беларусі не для беларусаў з іх сярэднімі даходамі, то гэта ўжо не проста бізнес, а дзяржаўная палітыка.

Апошнія навіны