BE RU EN

У Мінску на пераходзе аўтамабіль збіў мужчыну на электрасамакатзе

  • 2.07.2026, 12:36

Мужчына не спешыўся і трапіў пад колы.

Мужчына на электрасамакатзе трапіў пад колы аўтамабіля ў Мінску. Пра гэта паведамілі у сталічнай ДАІ.

Падзея адбылася раніцай 2 ліпеня. Паводле звестак інспектараў, 30-гадовы кіроўца сродку персанальнай мабільнасці (СПМ) паблізу дома № 8А на вуліцы Лешчынскага, перасякаючы праезную частку па нерэгуляваным пешаходным пераходзе, не спешыўся і трапіў пад колы аўтамабіля BYD.

Мужчыну даставілі ў бальніцу для абследавання.

Апошнія навіны