Кіраўніца Мінабароны Нідэрландаў: Зверствы Пуціна не ведаюць межаў
- 2.07.2026, 13:07
Міру можна дасягнуць толькі, падтрымліваючы Украіну.
Кіраўніца Мінабароны Нідэрландаў Дылан Ешылгёз-Зегерыус пасля масіраванай атакі РФ заявіла, што міру нельга дасягнуць саступкамі агрэсару, а толькі ўзмацненнем падтрымкі Украіны. Пра гэта гаворыцца ў яе допісе у сацсетцы Х.
«Зверствы Пуціна не ведаюць межаў… Зноў шмат загінулых і параненых, сярод іх — дзеці. Міру можна дасягнуць не заахвочваючы агрэсію, а падтрымліваючы Украіну», — гаворыцца ў допісе.
Нагадаем, у ноч на 2 ліпеня 2026 года Расія здзейсніла масіраваную камбінаваную атаку на Кіеў, ужыўшы ўдарныя беспілотнікі, балістычныя і крылатыя ракеты. Выбухі грымелі на працягу некалькіх гадзін, а сілы ППА працавалі па паветраных мэтах над сталіцай.