Брытанскія эксперты вызначылі найлепшыя аўтамабілі года
- 2.07.2026, 13:05
Электрамабілі — у лідарах.
У Вялікабрытаніі назвалі найлепшыя аўтамабілі 2026 года. Сярод пераможцаў пераважаюць электрыфікаваныя мадэлі.
Найлепшыя аўтамабілі года ў Вялікабрытаніі вызначыла выданне Auto Express. Пераможцаў выбралі па выніках тэст-драйваў дзясяткаў мадэляў.
Абсалютным пераможцам стаў электрамабіль Nissan Leaf трэцяга пакалення. Эксперты высока ацанілі значны запас ходу (621 км) і сучасныя электронныя сістэмы аўтамабіля, а таксама адзначылі, што новы Leaf па-ранейшаму застаецца даступным.
Акрамя таго, былі названыя найлепшыя аўтамабілі ў розных катэгорыях. Сярод іх пераважаюць электрамабілі і гібрыды.
Найлепшыя аўтамабілі года паводле версіі Auto Express:
гарадскі аўтамабіль — Kia Picanto;
суперміні — CUPRA Raval;
сямейны аўтамабіль — Kia PV5;
універсал — Skoda Superb;
невялікі карпаратыўны аўтамабіль — Nissan Leaf;
сярэднепамерны карпаратыўны аўтамабіль — Mercedes CLA;
вялікі карпаратыўны аўтамабіль — Audi A6 e-tron;
кампактны кросовер — Renault 4 E-Tech;
сярэднепамерны кросовер — Skoda Elroq;
вялікі кросовер — Skoda Kodiaq4
кампактны прэміяльны кросовер — Audi Q3;
сярэднепамерны прэміяльны кросовер — BMW iX3;
вялікі прэміяльны кросовер — Range Rover Sport;
спартыўны хэтчбэк — Volkswagen Golf GTI;
купэ — BMW 2 Series;
кабрыялет — Mazda MX-5;
спартыўны аўтамабіль — Porsche 911;
даступны электрамабіль — Nissan Leaf;
прэміяльны электрамабіль — BMW iX3;
даступны гібрыд — MG HS;
прэміяльны гібрыд — Audi A5;
пікап — Ford Ranger;
кампактны фургон — Kia PV5;
сярэднепамерны фургон — Ford Transit;
вялікі фургон — Renault Master;
выбар чытачоў — Tesla Model 3.