Фінляндыя закрывала паветраную прастору з-за пагрозы дронаў
- 2.07.2026, 13:54
Абмежаванні дзейнічалі прыблізна з 04:30 да 06:00.
Раніцай 2 ліпеня Фінляндыя часова абмежавала паветраную прастору над усходняй часткай Фінскага заліва з-за магчымай пагрозы з боку беспілотнікаў, паведамляе Yle.
Абмежаванні дзейнічалі прыблізна з 04:30 да 06:00. Як паведамілі ў Узброеных сілах Фінляндыі, зону часовых абмежаванняў паветранага руху ўвялі а 04:26.
«Закрыццё паветранай прасторы было ўжыта як мера перасцярогі, звязаная з магчымым залётам дронаў на тэрыторыю Фінляндыі», — патлумачылі ў фінскіх узброеных сілах.
Пасля праверкі паветранай прасторы ніякіх беспілотнікаў выяўлена не было. У сувязі з гэтым часовыя абмежаванні адмянілі, а паветраны рух аднавіўся ў звычайным рэжыме.