BE RU EN

Лукашэнка накіраваўся ў М’янму

  • 2.07.2026, 14:07

Дыктатар едзе ў краіну, дзе кіруе хунта.

Лукашэнка з Індонезіі накіраваўся ў М’янму. У праграме паездкі сустрэча ў фармаце «адзін на адзін» з кіраўніком хунты Мін Аун Хлайн. Бакі абмяркуюць «найбольш актуальныя пытанні беларуска-м’янманскіх адносін».

Нагадаем, вясной 2021 года ваенныя М’янмы на чале з галоўнакамандуючым Узброенымі сіламі краіны генералам Мін Аун Хлайн зрынулі абраны ўрад краіны пад кіраўніцтвам фактычнай кіраўніцы ўрада і лаўрэаткі Нобелеўскай прэміі міру Аун Сан Су Чжы.

Усе спробы правесці масавыя мітынгі, забастоўкі і акцыі грамадзянскай непадпарадкаванасці з таго часу жорстка падаўляліся ваенным урадам. ААН фіксавала стральбу на паражэнне па натоўпах пратэстоўцаў у гарадах па ўсёй краіне.

Раней паведамлялася, што рэжым Лукашэнкі пастаўляе М’янме сістэмы ППА і навучае супрацоўнікаў абаронных прадпрыемстваў.

Апошнія навіны