BE RU EN

Кая Калас: Мы працягнем павышаць цану, пакуль Расія не зразумее, што не можа перамагчы

  • 2.07.2026, 14:20

ЕС увядзе новыя санкцыі супраць РФ.

Кіраўніца еўрапейскай дыпламатыі Кая Калас адрэагавала на камбінаваны расійскі ўдар па Кіеву і заявіла, што прапануе пашырэнне санкцый супраць Масквы. Адпаведны пост яна апублікавала у сацсетцы X.

Калас падкрэсліла, што «адны толькі словы асуджэння не спыняць атакі на Кіеў».

«Толькі сталая вайсковая падтрымка Украіны і ўзмацненне ціску на Маскву могуць гэта зрабіць», – дадала яна.

Кіраўніца еўрапейскай дыпламатыі нагадала, што на гэтым тыдні ЕС прыступіў да выплат у межах крэдыту ў памеры 90 мільярдаў еўра для ўмацавання абароны Украіны.

«Сёння я прапаную ўвесці санкцыі супраць большай колькасці арганізацый, якія падтрымліваюць расійскі ваенна-прамысловы комплекс, у адказ на ўдары. Чым больш Масква нападае на грамадзянскае насельніцтва, тым больш санкцый трэба ўводзіць. Мы працягваем павышаць цану, пакуль Расія не зразумее, што не можа перамагчы», – заявіла Калас.

Кіраўніца еўрапейскай дыпламатыі ўдакладніла, што прадстаўнікі ЕС у Кіеве знаходзяцца ў бяспецы пасля начной атакі і падзякавала ім за працу «ў самых складаных умовах».

Апошнія навіны