Памерла пісьменніца Святлана Курс (Ева Вежнавец)
- 20.07.2026, 17:58
Ёй было 54 гады.
Памерла беларуская пісьменніца Святлана Курс (Ева Вежнавец). Пра гэта ў сацсетцы «Фэйсбук» паведамілі яе блізкія.
«Сям'я Святланы Курс з глыбокім смуткам паведамляе пра яе заўчасную смерць. Пра час і месца развітання мы паведамім пазней», — сказана ў паведамленні.
Святлана Курс нарадзілася ў вёсцы Загальле Любанскага раёна Мінскай вобласці. Журналістка, пісьменніца і перакладчыца, у 1994 годзе скончыла філалагічны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. Працавала ў незалежных беларускіх СМІ, супрацоўнічала з часопісамі ARCHE і «Дзеяслоў».
У 2013 годзе была стыпендыяткай літаратурнай рэзідэнцыі Villa Aurora und Thomas Mann House у Германіі. У 2018 годзе стала лаўрэаткай творчага конкурсу Беларускай асацыяцыі журналістаў «Вольнае слова».
Аўтарка кніг «Шлях дробнай сволачы» (2008) і «Па што ідзеш, воўча?» (2020), перакладзенай на некалькі еўрапейскіх моў.
У 2021 годзе ўдастоена Прэміі імя Ежы Гедройца за кнігу «Па што ідзеш, воўча?».
Святлане Курс было 54 гады, у яе было анкалагічнае захворванне. Апошнія гады яна жыла ў Польшчы.
Рэдакцыя сайта Charter97.org выказвае спачуванні родным і блізкім пісьменніцы.