У Мінску з'явіўся першы дыяганальны пешаходны пераход
- 21.07.2026, 19:45
Відэафакт.
Першы дыяганальны пешаходны пераход з'явіўся на скрыжаванні сталічных вуліц Нёманскай і Лідскай, паведамілі ў ДАІ.
Прынцып дыяганальнага пераходу ў тым, што на святлафоры зялёны сігнал загараецца адначасова для ўсіх пешаходаў.
Аўтамабілі ў гэты час стаяць на ўсіх пад'ездах да скрыжавання, а пешаходы могуць перайсці скрыжаванне па любой траекторыі, уключна з дыяганаллю.
«Акрамя таго, адсутнасць гэтага канфлікту дазваляе ўсталяваць на гэтым скрыжаванні спецыяльныя таблічкі, якія дазваляюць веласіпедыстам і вадзіцелям СПМ (сродкаў персанальнай мабільнасці. — Заўв. рэд.) не спешвацца пры перасячэнні праезнай часткі. У найбліжэйшы час іх устаноўка будзе ажыццёўлена», — паведамілі ў ДАІ.