BE RU EN

У Беларусі аўташколы чакаюць змены

  • 22.07.2026, 10:20

На фоне аварый з вадзіцелямі-пачаткоўцамі.

Камісія па бяспецы дарожнага руху пры Савеце Міністраў звярнула ўвагу на праблему ДТЗ з удзелам вадзіцеляў-пачаткоўцаў, піша autogrodno.by.

«Асаблівая ўвага нададзена пытанню прафілактыкі аварый па віне вадзіцеляў механічных транспартных сродкаў са стажам кіравання да двух гадоў».

Каб вырашыць гэтую праблему, прапанавана, напрыклад, палепшыць якасць падрыхтоўкі ў аўташколах. Ідзе гаворка пра павелічэнне колькасці гадзін практычных заняткаў, выкарыстанне інтэрактыўных навучальных трэнажораў. Прапонуецца таксама прадугледзець навучанне дзеянням у экстрэмальных сітуацыях.

Пра жывёл на дарогах

Яшчэ адной тэмай пасяджэння сталі ДТЗ, якія адбываюцца з-за выхаду на дарогі дзікіх жывёл. З пачатку года ў такіх інцыдэнтах загінулі пяць чалавек, яшчэ 44 былі паранены.

У краіне больш актыўна будуць выкарыстоўваць розныя інжынерныя сродкі, якія не дазваляюць жывёлам выходзіць на праезную частку. У першую чаргу гэта сеткавыя агароджы і сістэмы адпужвання (светлавыя, шумавыя, лазерныя).

Плануецца выкарыстоўваць і больш абсталявання для папярэджання вадзіцеляў аб з'яўленні ласяў або аленяў на дарогах.

Пра камеры

Акрамя таго, плануецца развіваць сістэму аўтаматычнай фіксацыі парушэнняў правілаў дарожнага руху. Цяпер яна дазваляе выяўляць не толькі перавышэнне хуткасці. Абсталяванне таксама фіксуе аўтамабілі, якія не маюць допуску да ўдзелу ў дарожным руху, неправамерны праезд па паласе грамадскага транспарту, парушэнні правілаў прыпынку і стаянкі і іншае.

З ліпеня выяўляюцца выпадкі язды без рамянёў бяспекі, а таксама неправамернага карыстання тэлефонам падчас руху. У аўтаматычным фармаце таксама фіксуюцца парушэнні патрабаванняў сігналаў святлафора, правілаў манеўравання, факты непрадастаўлення перавагі пешаходам.

Апошнія навіны