У Беларусі з’явілася навацыя ў тэхаглядзе аўтамабіляў
- 22.07.2026, 11:16
Кошт незвычайнай паслугі — 170 рублёў.
У «Белтэхагляду» з’явілася новая паслуга — праходжанне тэхагляду транспартных сродкаў у начны час. Пра гэта паведамляецца на сайце гэтай арганізацыі.
«Паслуга заключаецца ў арганізацыі індывідуальнага прыёму, падрыхтоўцы вытворчага абсталявання дыягнастычнай лініі і браніраванні персанальнага тэхналагічнага часавага калідора для правядзення кантрольна-дыягнастычных прац транспартных сродкаў у начны час», — удакладнілі ў «Белтэхаглядзе».
Гэтую паслугу аказваюць па аўторках і чацвяргах з 22:00 да 01:00.
Як паведамляецца, гэта паслуга даступная для ўсіх катэгорый транспарту.
«Без чэргаў — на адзін часавы інтэрвал рэгіструецца толькі адзін аўтамабіль. Гарантыя гатоўнасці: да вашага прыезду лінія і абсталяванне будуць цалкам падрыхтаваныя да працы», — у «Белтэхаглядзе» пералічылі перавагі гэтай паслугі. Яна даступная на шасці станцыях тэхагляду.
Кошт новай паслугі — 170 рублёў. Для параўнання: удзень такая паслуга каштуе ад 35 да 65 рублёў у залежнасці ад тыпу транспарту.