BE RU EN

Лаўроў увесь тыдзень круціў хобатам

  • Аляксандр Неўзораў
  • 23.07.2026, 13:50

Грандыёзныя «перамовы» працягнуліся 33 з паловай хвіліны.

Лаўроў увесь тыдзень круціў хобатам. Трубіў пра сустрэчу з «самім Рубіо».

Дзеля вяртання «духу Анкорыджа» міністр цэлы тыдзень еў толькі гарох і трэніраваўся, здзімаючы з Захаравай то ліфчык, то парык.

Сустрэліся.

Лаўроў адразу «даў Анкорыджа» і прапанаваў пагрузіцца ў «рускае бачанне праблемы».

Рубіо ветліва адмовіўся, спаслаўшыся на адсутнасць досведу нырэння ў чыстае г…но.

Грандыёзныя перамовы працягнуліся 33 з паловай хвіліны.

Лаўроў толькі паспеў пахваліцца: «амаль узялі Малую Токмачку».

Рубіо зразумеў, што, акрамя стандартнага пераможнага брэду, зноў нічога не будзе — і сустрэчу завяршыў.

Лаўрову, вядома, трэба змяняць рэпертуар. Ён даўно абрыд.

Падсумоўваючы «перамовы», дзяржаўны сакратар ЗША Марка Рубіо паведаміў прэсе, што прэзідэнт Трамп лічыць вайну Расіі супраць Украіны «дурной і бессэнсоўнай».

Аляксандр Неўзораў, «Тэлеграм»

Апошнія навіны