Украінскія памежнікі знішчылі варожы «Бук-М3» коштам $50 мільёнаў
- 23.07.2026, 14:55
Відэафакт.
Байцы падраздзялення «Фенікс» Дзяржаўнай памежнай службы Украіны ў Данецкай вобласці знішчылі варожы зенітна-ракетны комплекс «Бук-М3». Пра гэта паведамляе прэс-служба ДПСУ.
Вядома, што такая сістэма каштуе 50 мільёнаў долараў.
«Памежнікі падраздзялення «Фенікс» у Данецкай вобласці знішчылі зенітна-ракетную ўстаноўку «Бук-М3» проста на маршы. Акупанты перакідвалі тэхніку да фронту, не хаваючыся, і паплаціліся», — адзначаецца ў паведамленні.
Таксама памежнікі паказалі відэа знішчэння комплексу.
Акрамя таго, у ДПСУ паведамілі, што вораг спрабуе пашырыць зону баявых дзеянняў на поўначы Харкаўскай вобласці.
«Памежнікі брыгады «Гарт» на Паўднёва-Слабажанскім напрамку фіксуюць спробы варожай пяхоты прарвацца ў раёне Артыльнага. Пасля вялікіх страт у папярэдніх штурмах акупанты шукаюць новыя ўчасткі, але памежнікі знішчаюць іх асабовы склад і тэхніку яшчэ на пачатку наступу — як на ўкраінскай тэрыторыі, так і ў тыле праціўніка», — запэўнілі ў паведамленні.