Улады пачалі вучэнні на мяжы з Польшчай
- 23.07.2026, 15:44
Яны працягнуцца тыдзень.
У Вялікай Бераставіцы на Гродзеншчыне 23 ліпеня пачаліся вучэнні, плануюць перакрываць уезды ў райцэнтр, паведаміў райвыканкам са спасылкай на мясцовую міліцыю.
Названыя планавымі вучэнні праводзяцца 23–30 ліпеня, магчыма перасоўванне вайсковай тэхнікі па Вялікай Бераставіцы, абмежаванні руху транспарту і пешаходаў.
«30 ліпеня ў першай палове дня будуць перакрытыя два ўезды ў гарадскі пасёлак з боку АЗС. Просім жыхароў і гасцей гарадскога пасёлка з разуменнем паставіцца да часовых нязручнасцяў і загадзя планаваць свае маршруты», — гаворыцца ў паведамленні ўладаў.
Заўважым, што ў прылеглым да Польшчы Бераставіцкім раёне знаходзіцца памежны пераход «Бераставіца — Боброўнікі».
Раней сайт Charter97.org пісаў, што міністр замежных спраў Польшчы Радаслаў Сікорскі ацаніў пагрозу нападу РФ на сваю краіну.