Фотафакт: «Марсіянскія» ландшафты на Прыпяці
- 23.07.2026, 16:26
Не верыцца, што гэтыя кадры зняты ў Беларусі.
Незвычайныя фота з Палессе апублікаваў у Threads карыстальнік пад нікам alex_uhalnikau, паведамляе сайт Charter97.org.
«Марсіянскія ландшафты з берагоў Прыпяці», — піша ён.
Карыстальнікі ўдакладнілі, што фатаграфіі, хутчэй за ўсё, зробленыя каля зліцця Прыпяці і Убарці ў Пятрыкаўскім раёне Гомельскай вобласці.
Многія адзначылі, што ўскоснай прычынай прыгожых здымкаў стала абмяленне рэк у выніку нядаўняй засухі.
«Рэкордна нізкі ўзровень вады адкрыў такія прыгажосці! Захапленне! Прыгажосць!» — піша адзін з каментатараў.