BE RU EN

Буданоў назваў ключ да міру ва Украіне

  • 23.07.2026, 19:26

Ён — у сінэргіі двух напрамкаў.

Кіраўнік Офіса Прэзідэнта Украіны Кірыл Буданоў расказаў на сваёй старонцы ў Facebook пра вынікі тэлефоннай размовы Уладзіміра Зяленскага з прадстаўнікамі ЗША Стывенам Уіткофам і Джарэдам Кушнэрам.

Паводле яго слоў, ключ да набліжэння міру палягае ў сінэргіі двух напрамкаў: сістэмнай дыпламатычнай працы на найвышэйшым узроўні і штодзённым умацаванні сіл бяспекі і абароны.

«Украіна робіць усё для рэальнага перамоўнага працэсу і заканчэння вайны. Сістэмная дыпламатычная праца на найвышэйшым узроўні і штодзённае умацаванне Сіл бяспекі і абароны — гэта паралельныя працэсы, якія набліжаюць доўгачаканы мір. Працягваем сумесную працу з амерыканскімі партнёрамі», — напісаў Буданоў.

Нагадаем, украінская перамоўная каманда, у склад якой разам з Кірылам Будановым увайшлі Уладзімір Зяленскі, Рустэм Умераў і Сяргей Кысліца, правяла тэлефонную размову з прадстаўнікамі прэзідэнта ЗША — Стывенам Уіткофам і Джарэдам Кушнэрам. Асноўнай тэмай абмеркавання стала актывізацыя дыпламатыі і канкрэтныя крокі па набліжэнні міру.

Апошнія навіны