BE RU EN

Аўто на беларускіх нумарах уразіла палякаў

  • 24.07.2026, 19:40

Відэафакт.

У польскім сегменце TikTok завірусілася відэа аўто на беларускіх нумарах з надпісам па-польску «Dziękuję za gościnność» («Дзякуй за гасціннасць»).

Як заўважыў сайт Charter97.org, у каментарыях палякі распавядаюць пра пазітыўнае ўспрыманне беларусаў:

«Ажно сэрца радуецца».

«Беларусы — нашы сапраўдныя браты».

«У мяне вельмі добрыя ўспаміны пра беларусаў з 90-х».

«Беларусы — добрыя, гасцінныя людзі».

«Вельмі люблю беларусаў. Яны найбліжэйшы да нас народ. Нават перакладчык не патрэбны», — пішуць у каментарыях пад відэа.

Апошнія навіны