Кіркораў нечакана загаварыў пра сваю смерць
- 28.07.2026, 10:59
Артыст зрабіў публічнае прызнанне.
Расійскі спявак Філіп Кіркораў, які актыўна падтрымліваў ўварванне РФ ва Украіну, нечакана загаварыў пра смерць і сваю хударлявасць, піша «Главред».
Спявак-пуцініст з'явіўся на музычным фестывалі, дзе яго спыталі пра тое, як ён падтрымлівае сваю худую форму пасля пластычных аперацый.
«А з чаго мне паўнець? Плюшкі я даўно не ем. Рэдка дазваляю сабе так званыя «харчовыя зігзагі». Плюс важныя любоў і жаданне падтрымліваць сябе ў добрай форме», — заявіў пуцініст.
Акрамя таго, Кіркораў раптам загаварыў пра сваю смерць, але ў кантэксце новай ролі, якую яму давядзецца сыграць. Ішлося пра Кашчэя Бессмяротнага.
«Гэта трагічная постаць нашага эпасу. Не пачвара і не зладзей! Я хачу паказаць яго сапраўдную сутнасць. Я ж сам і ёсць той самы Кашчэй, толькі не бессмяротны. Я смяротны, на жаль, але адчуваю кармічную сувязь з гэтым героем. Ён нават такі худы, як і я — я таксама практычна шкілет», — адзначыў артыст.