Сібіракі наўпрост кажуць, што хочуць увайсці ў склад Кітая
- 28.07.2026, 11:28
Відэафакт.
Жыхары расійскай Сібіры прамым тэкстам прасяцца ў склад Кітая, заўважыў YouTube-канал «News Boom».
Жыхарка расійскага рэгіёна на камеру дала зразумець: сталіца яе папросту не датычыць. Ад МКАДу да яе дому — шэсць тысяч кіламетраў, і што адбываецца ў Маскве, ёй нецікава.
«Навошта нам ваша Масква? Нам не патрэбная гэта ваша Расія», — заяўляе яна.
Паводле яе слоў, ёй бліжэй азіяцкі вектар развіцця, а не еўрапейскі: «Мы па азіяцкім шляху развіцця хочам пайсці, разумееце? Нам Кітай цікавейшы. Навошта нам ваша славянафільства?» А расіянам з іх Краснадарамі і Чорным морам, дадае яна, лепш разбірацца самім — Сібіры да гэтага справы няма.
Раней у інтэрв’ю сайту Charter97.org генерал-маёр СБУ ў запасе Віктар Ягун заявіў, што Кітай паглыне Расію без адзінага стрэлу.