BE RU EN

«За 73 гады такога не бачыла»

  • 28.07.2026, 14:38

Што адбылося падчас ненадвор’я ў Воранаўскім раёне, дзе вецер 20 м/с зрываў дахі і валіў дрэвы.

Па Беларусі 27 ліпеня прайшоў навальнічны фронт. Найбольш дасталася Гродзеншчыне — наймацнейшыя разбурэнні ў Воранаўскім раёне. Пра ліквідацыю наступстваў ненадвор’я расказаў памочнік Прэзідэнта — інспектар па Гродзенскай вобласці Канстанцін Бурак, перадае БелТА.

Найбольшы ўрон быў нанесены сельскагаспадарчым культурам. У некаторых месцах град літаральна на корані знішчыў ураджай.

Ненадвор’е нанесла шкоду многім прыватным пабудовам у рэгіёне, жыхарам працягваюць аказваць неабходную дапамогу. На шчасце, чалавечых ахвяр няма.

Вяскоўцы дзеляцца, што з цяжкасцю перажылі ненадвор’е, а падчас праходжання навальнічнага фронту баяліся падыходзіць да вокнаў у доме — «усё сцяной проста стаяла, сцяной ляцела».

- Шыфер сарвала, яблыні паламала, ёлкі, у суседзяў, увогуле, без дома, без даху над галавой засталіся. У аднаго чалавека 20 лістоў шыферу з даху сарвала. Страшна і сказаць. Колькі я жыву, 73 гады, але такога не бачыла. Дай Божа, каб больш не ўбачылі, — расказала жыхарка аграгарадка Забалаць Галіна Рулько.

Іншая жыхарка аграгарадка Забалаць, шматдзетная маці Альга Актуновіч, расказала, што калі пачалася навальніца, яна была з мужам на працы, а дзеці — дома адны.

Апошнія навіны