Юрый Фёдараў: У расіян ёсць толькі адзін спосаб спыніць вайну
- 28.07.2026, 16:58
Украіна працягне ўдары па аб'ектах падвойнага прызначэння.
З 18 ліпеня ЗСУ атакавалі як мінімум дзесяць лагістычных цэнтраў Wildberries, уключаючы склады ў Электрасталі, Катаўску, Каледзіне, Краснадары, Нявіннамыску, Варонежы, Санкт-Пецярбургу, Екацярынбургу і акупаваным Сімферопалі. Паводле слоў ваеннага эксперта і аналітыка Юрыя Фёдарава, яны з'яўляюцца законнай вайсковай мэтай, і такія ўдары будуць працягвацца. Пра гэта ён заявіў YouTube-каналу журналіста Яўгена Кісёлева.
Сайт Charter97.org прыводзіць вытрымкі з інтэрв'ю.
«Украіна мае права біць па чыгуначных мастах, па лагістычных цэнтрах, — заявіў эксперт. — Яны выкарыстоўваюцца для таго, каб падтрымліваць вайсковы патэнцыял дзяржавы, у тым ліку яе войскі, якія вядуць вайну.
Я чуў скаргі і нараканні тых людзей, якія страцілі грошы, страцілі тавар пасля ўдараў па складах Wildberries. Але існуюць значна больш абгрунтаваныя скаргі і прэтэнзіі ўкраінскага насельніцтва, якое церпіць ад расійскіх удараў, якое вымушана праводзіць ночы ў падвалах, у бамбасховішчах, на станцыях метро. Расія прынесла значна больш гора і разбурэнняў ва Украіну.
Што да грамадзянскага насельніцтва Расіі, якое церпіць ад гэтых удараў, у іх ёсць адзін спосаб спыніць гэта — звяртацца да Пуціна з патрабаваннем спынення вайны».