BE RU EN

Украінскія памежнікі знішчылі расійскі танк падчас атакі

  • 28.07.2026, 18:08

Таксама былі знішчаныя тэхніка і склады.

Украінскія памежнікі брыгады «Гарт» на Паўднёва-Слабажанскім напрамку падчас аэраразведкі выявілі танк акупантаў, які спрабаваў атакаваць пазіцыі Сіл абароны. Па ім адразу быў нанесены ўдар з дапамогай FPV-дрона, які вывеў баявую машыну з ладу.

Відэа апублікавана у Telegram-канале Дзяржпагранслужбы Украіны.

Акрамя танка, ударнымі беспілотнікамі былі знішчаныя склады гаруча-змазачных матэрыялаў і боепрыпасаў, транспартныя сродкі, а таксама наземны робатызаваны комплекс праціўніка.

Апошнія навіны