BE RU EN

Украіна разгледзіць магчымасць узбуджэння крымінальнай справы супраць Лукашэнкі

  • 28.07.2026, 21:23

Офіс Зяленскага звярнуўся да Генеральнага пракурора Украіны.

Крымінальная справа супраць дыктатара Беларусі Аляксандра Лукашэнкі можа быць распачатая ва Украіне. Зроблены першы крок.

Пра гэта паведамляе Reuters.

Офіс Прэзідэнта Украіны Уладзіміра Зяленскага звярнуўся да Генеральнага пракурора Украіны Руслана Краўчанкі. Мэта — разгледзець магчымасць узбуджэння крымінальнай справы супраць Лукашэнкі. Адпаведны ліст апублікаваны 28 ліпеня.

Беларускія апазіцыянеры ў маі напісалі Зяленскаму ліст з просьбай прыцягнуць Лукашэнку да адказнасці за:

ваенныя злачынствы,

генацыд,

дзяржаўны тэрор.

Лукашэнку абвінавачваюць у:

саўдзеле ў вайне Расіі супраць Украіны,

прымусовай перавозцы не менш як 2442 украінскіх дзяцей у Беларусь па праграме, задокументаванай Гуманітарнай даследчай лабараторыяй Ельскага ўніверсітэта.

28 ліпеня Алег Татароў, намеснік кіраўніка ОП, паведаміў, што зворот быў перанакіраваны ў пракуратуру з просьбай «прыняць адпаведныя меры рэагавання», калі для гэтага будуць законныя падставы.

Апошнія навіны