Зяленскі ў ЗША сустрэўся з камандай вытворцы F-16 і ракет для Patriot
- 28.07.2026, 22:13
Прэзідэнт Украіны паведаміў падрабязнасці.
Украінскі прэзідэнт сустрэўся ў ЗША з камандай абароннай кампаніі Lockheed Martin.
Пра гэта паведамляе Charter97.org са спасылкай на заяву Уладзіміра Зяленскага.
«Сустрэўся з камандай абароннай кампаніі Lockheed Martin — адной з наймацнейшых у Злучаных Штатах, з якой мы ўжо даўно супрацоўнічаем. Менавіта Lockheed Martin вырабляе ATACMS, HIMARS, F-16 і ракеты для сістэм Patriot», — адзначыў кіраўнік дзяржавы.
Прэзідэнт распавёў, што абмеркаваў з Lockheed Martin яшчэ большае развіццё супрацоўніцтва з Украінай — у прыватнасці, сумесную вытворчасць і абмен тэхналогіямі.
«Украіне ёсць чым падзяліцца з тымі, хто дапамагае нам абараняць жыццё. Гаварылі пра нашыя агульныя магчымасці што да Patriot’аў і іншых сістэм», — паведаміў Зяленскі.
Ён дадаў, што каманды кампаніі і Украіны ўжо працуюць над канкрэтнымі рашэннямі, якія дазволяць «хутчэй перайсці да сумеснай вытворчасці і павялічыць нашыя магчымасці ў абароне жыццяў».