BE RU EN

ЕС рыхтуе санкцыі супраць 1600 кампаній за дапамогу РФ

  • 29.07.2026, 2:24

Гэта рэкорд.

Еўрапейскі саюз плануе ўвесці санкцыі супраць больш за 1600 кампаній, якія, паводле ягоных сцвярджэнняў, дапамагаюць Расіі ў вайне супраць Украіны. Гэта найбольшая колькасць фірмаў, унесеных у чорны спіс у межах аднаго пакета абмежаванняў, піша Bloomberg.

Паводле звестак крыніц агенцтва, сукупны гадавы абарот гэтых кампаній перавышае $20 млрд, штат — больш за 265 000 чалавек.

«Калі гэты пакет будзе ўхвалены, гэта азначае 50% павелічэнне колькасці арганізацый, якія знаходзяцца пад санкцыямі ЕС падчас вайны Расіі ва Украіне», — са спасылкай на крыніцы піша Bloomberg.

Праца над дакументам вядзецца ўжо некалькі месяцаў. Bloomberg удакладняе, што еўрапейскія чыноўнікі спрабуюць уключыць у санкцыйныя спісы кампаніі расійскага абаронна-прамысловага комплексу, якія яшчэ не трапілі пад абмежаванні. Пры гэтым, адзначае выданне, эканамічны эфект ад новага пакета будзе меншы, чым ад папярэдніх абмежаванняў супраць нафтавай галіны і банкаўскай сістэмы.

Крыніцы агенцтва паведамілі, што праект прапануюць краінам ЕС у бліжэйшыя тыдні, каб было дастаткова часу на вывучэнне. Прыняць пакет плануюць у кастрычніку, калі адбудзецца сустрэча міністраў замежных спраў краін ЕС.

Апошнія навіны