Пуцін даручыў перагледзець ваеннае супрацоўніцтва з Узбекістанам і Казахстанам
- 29.07.2026, 5:42
На такі крок дыктатар РФ пайшоў пасля скандальнай сустрэчы з Такаевым ў Омску.
Дыктатар РФ Уладзімір Пуцін распарадзіўся пачаць перамовы з Узбекістанам і Казахстанам аб змяненні дзеючых дагавораў аб ваенна-тэхнічным супрацоўніцтве (ВТС). Абодва дакументы апублікаваныя на партале прававых актаў.
Расія заключыла дагавор аб ВТС з Казахстанам 24 снежня 2013 года (ратыфікаваны ў 2015-м), а з Узбекістанам — 29 лістапада 2016 года. Дакументы рэгулююць пастаўкі ўзбраення і ваеннай тэхнікі, абмен прадукцыяй ваеннага прызначэння, перадачу тэхналогій і дакументацыі.
За апошнія гады Казахстан атрымаў ад Расіі знішчальнікі Су-30СМ (да 2022 года іх агульная колькасць дасягнула 20), верталёты Мі-171Ш і Мі-35М, зенітныя ракетныя комплексы «Бук-М2Э», бранятранспарцёры БТР-80 і БТР-82А. У 2015 годзе Масква бязвыплатна перадала Астане пяць зенітных ракетных сістэм С-300ПС па праграме стварэння адзінай сістэмы СПА ў рэгіёне.
Узбекістан у 2017–2019 гадах атрымаў партыю з 12 верталётаў Мі-35М, пастаўленых пад дзяржаўны экспартны крэдыт, а таксама мадэрнізаваў каля 30 знішчальнікаў МіГ-29. Бакі абмяркоўвалі пастаўкі Су-30СМ, радыёлакацыйнага комплексу «Сопка-2» і абсталявання для ЗРК «Печора-2М».
Казахстан, у адрозненне ад Узбекістана, з’яўляецца чальцом АДКБ — гэта дапаўняе двухбаковае ВТС элементамі калектыўнага абароннага планавання. З Узбекістанам жа дзейнічае асобнае пагадненне аб сумесным выкарыстанні ВПС і войскаў СПА дзвюх краін.