BE RU EN

Bloomberg: ЕС рыхтуе найбуйнейшы ўдар па Крамлі

  • 29.07.2026, 8:43

Пад абмежаванні могуць трапіць больш за 1600 кампаній за дапамогу РФ.

Еўрапейскі саюз плануе ўвесці санкцыі супраць больш як 1600 кампаній, якія дапамагаюць расійскай ваеннай машыне. Калі ўсе краіны ЕС падтрымаюць ідэю, гэта стане найбуйнейшым санкцыйным пакетам з пачатку поўнамаштабнага ўварвання РФ ва Украіну.

Пра гэта піша Bloomberg, спасылаючыся на інфармаваныя крыніцы.

У выпадку прыняцця гэтага рашэння «чорны спіс» ЕС павялічыцца прыкладна напалову. Пад абмежаванні могуць трапіць кампаніі з сукупным гадавым абаротам звыш $20 млрд.

Аднак для ўступлення абмежаванняў у сілу іх павінны аднагалосна ўхваліць усе краіны — члены ЕС. І з гэтым могуць узнікнуць праблемы. Асноўная мэта новага пакета — узмацніць ціск на Крэмль і абмежаваць магчымасці расійскай ваеннай машыны.

Гэтым разам Брусель робіць стаўку не на забарону асобных тавараў або цэлых галін эканомікі, а на санкцыі супраць канкрэтных кампаній, якія працягваюць падтрымліваць ВПК агрэсара. Праца над дакументам вядзецца ўжо некалькі месяцаў.

Чыноўнікі ЕС шукаюць кампаніі, якія дапамагаюць РФ, але пры гэтым пазбеглі санкцый. Паводле даных Bloomberg, новы пакет наўрад ці акажа такі ж моцны ўплыў на расійскую эканоміку, як папярэднія санкцыі супраць нафтавай галіны і банкаўскай сістэмы, аднак у ЕС маюць намер працягваць ціск на агрэсара.

Чакаецца, што канчатковае рашэнне могуць прыняць падчас сустрэчы ў кастрычніку. Паралельна ЕС рыхтуе санкцыі, звязаныя з дэпартацыяй украінскіх дзяцей Расіяй. Іх таксама могуць ухваліць гэтай восенню.

Апошнія навіны