BE RU EN

У Беларусі сям'я сабрала 58 кілаграмаў лісічак

  • 29.07.2026, 11:06

З лесу грыбы вывозілі мотаблокам.

Беларусы сабралі 58 кілаграмаў лісічак, якія з лесу вывозілі мотаблокам, паведамляе pristalica.by.

Святлана Мяцельская разам з мужам, яго сястрой і свякрухай збіраюць небачаныя ўраджаі грыбоў у лясах пад Лагойскам.

— Пераважна шукаем лісічкі, падасінавікі, іх замарожваем на зіму. Апенькі збіраем да першых дзён студзеня і сушым на печы, — распавядае беларуска.

Яна дадае, што падчас ціхага палявання сустракаюць не толькі вядомыя грыбы, але і рэдкія. Напрыклад, ядомы курыны грыб, што расце на дрэвах, лісічкі — белая і чорная.

Беларусам у гэтым сезоне ўжо ўдалося сабраць 58 кілаграмаў лісічак. А ў 2025 годзе сям'я за пяць гадзін сабрала 72 кіло, устанавіўшы асабісты рэкорд.

Мяцельская ўдакладняе, што кошыкамі яны амаль не карыстаюцца, бяруць адно вядро, а пакеты хаваюць па кішэнях. Сабраныя грыбы сям'я пакідае ў вызначаным месцы, і сваякі ўсё забіраюць мотаблокам з прычэпам.

Апошнія навіны