У Пермі пасля атакі дронаў гарыць адзін з найбуйнейшых НПЗ Расіі
- 29.07.2026, 11:38
Праектная магутнасць — больш за 13 млн тон нафты ў год.
У расійскай Пермі ўспыхнуў маштабны пажар на адным з найбуйнейшых нафтаперапрацоўчых заводаў краіны.
Пра гэта паведамляе РБК-Украіна са спасылкай на OSINT-каналы і паведамленні відавочцаў у сацсетках.
Паводле наяўнай інфармацыі, агнём ахоплены завод «ЛУКОЙЛ-Пермнафтааргансінтэз». Гэта адзін з самых буйных нафтаперапрацоўчых заводаў Расіі.
Карыстальнікі сацсетак пішуць, што пажар узнік пасля прылёту па тэрыторыі прадпрыемства.
Афіцыйнага пацверджання з боку ўладаў або кампаніі пакуль няма.
Што вядома пра завод у Пермі
«ЛУКОЙЛ-Пермнафтааргансінтэз» уваходзіць у лік найбуйнейшых нафтаперапрацоўчых прадпрыемстваў Расіі. Завод перапрацоўвае нафту і вырабляе шырокі асартымент нафтапрадуктаў.
Пакуль невядома, наколькі сур'ёзныя пашкоджанні атрымала прадпрыемства.
Тым часам, раніцай 29 ліпеня дроны масава атакавалі расійскую Рязань, дзе ўспыхнулі склад маркетплэйса Wildberries і мясцовы нафтаперапрацоўчы завод.