BE RU EN

Мядзведзеў зрабіў рэзкую заяву пра масавую мабілізацыю ў Расіі

  • 29.07.2026, 12:10

Былы кіраўнік Крамля выказваўся ў звыклым для яго грубым стылі.

Намеснік старшыні Савета бяспекі РФ і радыкальны «рупар Крамля» Дзмітрый Мядзведзеў паведаміў, што за першыя шэсць месяцаў 2026 года кантракты з Міністэрствам абароны Расіі падпісалі каля 200 тысяч чалавек, піша Dialog.UA.

Гэта менш, чым за аналагічны перыяд мінулага года. Адпаведную заяву былы прэзідэнт краіны-агрэсара зрабіў у кантэксце чутак пра новую вялікую хвалю мабілізацыі.

Па словах Мядзведзева, са студзеня па пачатак ліпеня 2025 года кантрактнікамі сталі больш за 210 тысяч расіян — прыкладна на 10 тысяч больш, чым у бягучым годзе. Пры гэтым падчас пасяджэння міжведамаснай камісіі Савета бяспекі па камплектаванні Узброеных Сіл ён абверг паведамленні пра магчымую новую хвалю мабілізацыі.

Былы кіраўнік Крамля выказваўся ў звыклым для яго грубым стылі. «Спробы ворага несці ўсялякую ахінею пра тое, што ў краіне рыхтуецца мабілізацыя, — не больш як ілжывая правакацыя. Гэта частка прапаганды напярэдадні выбараў. Яны імкнуцца дэстабілізаваць абстаноўку ў нашай краіне і ствараць негатыўныя настроі», — заявіў Мядзведзеў.

У той жа час гісторыя паказвае, што важныя, але непапулярныя рашэнні ў Расіі нярэдка прымаюцца насуперак супрацьлеглым заявам прадстаўнікоў улады.

Апошнія навіны