У расійскім «Арэшніку» знайшлі каля 100 беларускіх кампанентаў
- 29.07.2026, 15:02
Лукашэнка нарываецца на адказ Украіны.
У расійскай балістычнай ракеце сярэдняй далёкасці «Арэшнік» ужо амаль не засталося замежных кампанентаў. Пры гэтым каля 100 з іх вырабляе Беларусь. Пра гэта расказаў дарадца прэзідэнта па пытаннях санкцыйнай палітыкі Уладзіслаў Уласюк, піша «РБК-Украіна».
Прадстаўнік Офіса Прэзідэнта Украіны паказаў абломкі «Арэшніка» і крылатай ракеты «Бандэроль», а таксама паведаміў, што ў балістычнай ракеце налічваецца больш за 1000 кампанентаў расійскай вытворчасці, яшчэ каля 100 — беларускай.
«Асноўная частка выраблена ў 2023–24 гадах, ёсць і 2025 год. Гэта значыць, яны выпускаюць проста цяпер нейкія свае рэчы», — адзначыў Уласюк.
Ён падкрэсліў, што гэта сведчыць пра тое, што Расія ўжо здольная вырабляць гэтыя ракеты практычна без замежных камплектуючых.
Уласюк таксама паказаў, як прыблізна выглядае кінетычны зарад. Элементаў паражэння — 36, і яны, верагодна, выраблены з вальфраму.
Як пісаў сайт Charter97.org, Украіна разгледзіць магчымасць узбуджэння крымінальнай справы супраць Лукашэнкі.