BE RU EN

У Оршы выставілі на продаж цэлы рынак

  • 29.07.2026, 17:08

У лот увайшлі гандлёвыя павільёны, службовыя будынкі і аўтастаянка.

У Оршы выставілі на таргі рынак «Усходні» на вуліцы Дзяржынскага. Аб'ява апублікавана на сайце «Белюробеспечения». У лот увайшлі 13 аб'ектаў: гандлёвыя рады і павільёны, службовыя будынкі, навес і аўтастаянка. Зямля знаходзіцца ў арэндзе.

Сярод абцяжаранняў таксама пазначана арэнда. Верагодна, маецца на ўвазе, што гандлёвыя плошчы здадзены арандатарам.

Фото: e-auction.by

Пачатковая цана лота — 2,8 млн рублёў.

Прадаўцом пазначаная кампанія «Стилболл».

Апошнія навіны