BE RU EN

АМАП затрымаў кіраўніка буйнога прадпрыемства Віцебска

  • 29.07.2026, 19:36

Яго абвінавачваюць у хабарніцтве.

Супрацоўнікамі ўпраўлення па барацьбе з эканамічнымі злачынствамі УУС Віцебскага аблвыканкама пры сілавой падтрымцы байцоў АМАПа быў затрыманы кіраўнік сельгаспрадпрыемства Віцебска, паведамілі ў МУС.

Праваахоўнікам стала вядома, што 45-гадовы дырэктар неаднаразова атрымліваў ад прадстаўнікоў камерцыйных структур грошы за заключэнне дамоваў на арэнду будаўнічай тэхнікі, пастаўку халадзільнага абсталявання, кандыцыянераў і сістэм відэаназірання. Агульная сума хабараў перавысіла 50 тысяч беларускіх рублёў.

У дачыненні да хабарніка ўзбуджаны крымінальныя справы. Яму пагражае да 15 гадоў пазбаўлення волі. Цяпер праваахоўнікі ўсталёўваюць іншыя эпізоды супрацьпраўнай дзейнасці затрыманага.

Апошнія навіны