BE RU EN

Украінскія воіны перахапілі расійскія «Шахеды» комплексам з ракетамі AGM-114L

  • 29.07.2026, 21:46

Відэа.

Вайскоўцы 208-й Херсонскай зенітнай ракетнай брыгады перахапілі і знішчылі расійскія дроны-камікадзэ тыпу «Шахед» падчас адной з паветраных атак праціўніка.

Як паведамляе Цензор.НЕТ, для знішчэння варожых паветраных мэтаў украінскія байцы выкарысталі комплекс, у склад якога ўваходзяць радыёлакацыйная станцыя RPS-42 і кіраваныя ракеты AGM-114L.

На апублікаваных кадрах зафіксаваны момант перахопу двух расійскіх «Шахедаў» у паветры і іх наступнае знішчэнне.

Апошнія навіны