BE RU EN

Пакістанская кампанія шукае амаль 100 чалавек для працы ў Беларусі

  • 29.07.2026, 22:26

Пакістанцам абяцаюць заробак у дыяпазоне 1.500—3.000 беларускіх рублёў.

Кампанія Mahad International Consultants, што базуецца ў правінцыі Пенджаб (горад Равалпіндзі), з 21 ліпеня шукае 96 чалавек для працы ў Беларусі. Пра гэта сведчыць актуальная інфармацыя на сайце ўрадавага Бюро па эміграцыі і працаўладкаванні за мяжой Пакістана, піша «Позірк».

Кампанія абяцае працаўладкаванне ў Мінску і заробак у дыяпазоне 1.500—3.000 беларускіх рублёў. Пераважна гаворка пра будаўнічыя спецыяльнасці.

Прапануецца 30 вакансій зваршчыкаў, па 20 — тынкоўшчыкаў і бетоншчыкаў-арматуршчыкаў, па 10 — сантэхнікаў і электрыкаў, 6 — механікаў па рамонце дызельнай тэхнікі.

Апошнія навіны