Беспілотнікі атакавалі склад Wildberries у расійскай Пензе
- 30.07.2026, 8:24
Успыхнуў магутны пажар.
У ноч на 30 ліпеня беспілотнікі атакавалі расійскую Пензу. У сетцы пішуць пра трапленне ў дзяжурны склад кампаніі Wildberries.
Пасля серыі выбухаў на аб’екце разгарэўся пажар. Пра атаку ранняй раніцай паведамілі OSINT-каналы.
«У Пензе дроны паразілі сартавальны цэнтр Wildberries плошчай 90 000 квадратных метраў. На месцы разгарэўся маштабны пажар», — пішуць аналітыкі.
У сетцы таксама з’явіліся кадры атакі. На відэароліках і фатаграфіях відаць, як на месцы ўзняўся густы чорны дым.
Мясцовыя ўлады пацвердзілі напад на Пензу. Расійскія СМІ паведамляюць, што, паводле слоў губернатара рэгіёна, у сувязі з пагрозай былі эвакуяваныя не менш як 200 супрацоўнікаў прадпрыемства.
«Па папярэдніх даных, ёсць адзін пацярпелы. На месца аператыўна прыбылі машыны хуткай дапамогі, пажарныя і супрацоўнікі МНС, а таксама праваахоўнікі. На тэрыторыі складу назіраецца адкрытае гарэнне, пажарныя змагаюцца з агнём», — распавёў губернатар пра наступствы абстрэлу.
У прэс-службе кампаніі заявілі, што лагістычныя ланцужкі перабудаваныя, прыём паставак і адгрузка замоваў ажыццяўляюцца на іншых аб’ектах. Аднак іншых падрабязнасцяў аб атацы раскрываць не сталі.
Астатнія падрабязнасці пра наступствы атакі на склад Wildberries высвятляюцца. Паводле даных маніторынгавых каналаў, па стане на 05:00 на месцы па-ранейшаму бушуе пажар.
Удары Украіны вывелі з ладу больш як 15% складаў Wildberries - Навіны Беларусі - Хартыя'97
Выніковасць уражвае.