Жудаснае пахмелле ў Расіі
- Андрэй Лошак
- 30.07.2026, 9:28
За паскарэнне працэсаў трэба дзякаваць ЗСУ.
Усе ўжо воюць ад жаху, а яму весела. Якім жа жудасным будзе пахмелле ў Расіі, калі народ нарэшце працверазее і зразумее, якая нялюдзь парабаціла краіну, якому ісчаддзю пекла яны даверылі свае жыцці, жыцці сваіх дзяцей, сваю сучаснасць і будучыню, памяняўшы свабоду на «стабільнасць».
Да гэтага яшчэ доўга, але ёсць адчуванне, што ў гэтым цёмным балотным царстве паскорыліся працэсы раскладання, стронгмэн ужо зусім не стронг, злыя чары паступова губляюць сваю сілу і людзі пачынаюць бачыць тое, што ёсць, а не тое, што ім упіхваюць.
За паскарэнне працэсаў трэба дзякаваць ЗСУ — у іх з дапамогай дронаў куды больш эфектыўна атрымліваецца тое, што ў мірнай расійскай апазіцыі не атрымлівалася дзесяцігоддзямі. Усё больш раскадлаваных расіян бачаць не велічнага сабіральніка зямель рускіх, а старога, злоснага і бездарнага паразіта, які дзесяцігоддзямі ссе іх кроў. Які пабудаваў на крыві цяперашні палітычны рэжым, што ўжо ў прамым сэнсе жывіцца чалавечымі жыццямі і патрабуе іх усё больш і больш. Невыпадкова нават зэтнікі пачалі называць вайну ахвярапрынашэннем.
Упыр, злыдзень, але пры гэтым не грозны, як любяць на Русі, а поўнае нікчэмства, пра…ваў усё, што толькі можна пра…ваць, нягледзячы на ўсё сваё пякельнае везенне.
Ніякага раскаяння за добраахвотную слепату ў раскадлаваных не будзе, наадварот, будзе шмат жалю да сябе і нянавісці да фюрэра, які падмануў чаканні, як гэта было з немцамі пасля краху Трэцяга Рэйху (абяцаў сусветнае панаванне, а атрымалі разруху і прыніжэнне). Але гэта цяпер не так важна. Усведамленне праблемы, як любіў паўтараць на лятучках Міця Алешкоўскі, — першы крок да яе вырашэння. Мару дажыць да канца гэтай кашмарнай калектыўнай галюцынацыі.
Андрэй Лошак, «Фэйсбук»