BE RU EN

У Мінску зачыняецца адзін з закладаў вядомай сеткі

  • 30.07.2026, 9:37

Апошні раз заклад адчыніць свае дзверы для наведвальнікаў 31 ліпеня.

Зачыняецца пякарня сеткі Brioche на вуліцы Леанарда да Вінчы ў Новай Баравой. Пра гэта каманда праекта паведаміла ў Instagram.

Апошні раз заклад адчыніць свае дзверы для наведвальнікаў 31 ліпеня.

«Дарагія госці, мы прынялі рашэнне зачыніць нашу французскую пякарню. Ад душы дзякуем вам за гэтыя цудоўныя 7 гадоў, поўныя любові, радасці і смачных момантаў», — паведаміла каманда.

Кропкі Brioche на вуліцах Старажоўскай і Татарскай працягваюць працаваць. Гэтай восенню плануецца адкрыць па франшызе пякарню сеткі ў жылым квартале «Паўночны бераг».

Апошнія навіны