Mustang з беларускімі нумарамі ўляцеў у пераход маскоўскага метро
- 30.07.2026, 10:58
Момант нязвычайнага ДТЗ трапіў на відэа.
Mustang з нумарамі Магілёўскага рэгіёна апынуўся на лесвіцы каля выхаду са станцыі метро «Дамадзедаўская» ў Маскве. Відэа аварыі апублікаваў тэлеграм-канал 112.
На запісе бачна, як на скрыжаванні сутыкнуліся два аўтамабілі. Пасля ўдару Mustang адкінула ўбок, і спорткар з'ехаў у падземны пераход, спыніўшыся на лесвіцы каля выхаду з метро.
Паводле даных ДАІ, у выніку ДТЗ ніхто не пацярпеў.