Невядомыя старонкі беларускай гісторыі: дзе набыць кнігу «Беларусь Наталлі Радзінай»
- 6.07.2026, 14:31
Кніга выйшла на трох мовах.
Кніга вядомага амерыканскага гісторыка і публіцыста Юрыя Фельштынскага «Беларусь Наталлі Радзінай: журналістка супраць дыктатара» ужо выдадзена на беларускай, рускай і ўкраінскай.
«Беларусь Наталлі Радзінай» — гэта гісторыя сучаснай Беларусі, расказаная праз лёс аднаго чалавека. У цэнтры кнігі — беларуская журналістка Наталля Радзіна, галоўная рэдактарка аднаго з самых вядомых апазіцыйных сайтаў краіны — «Хартыя’97».
Чытач разам з гераіняй праходзіць праз ключавыя падзеі найноўшай гісторыі Беларусі — ад пратэстаў сярэдзіны 1990-х да сённяшніх дзён. Кніга апавядае пра барацьбу за свабоду, палітычныя рэпрэсіі і забойствы, арганізаваныя рэжымам Лукашэнкі, пра турму, пераслед і неверагодныя ўцёкі галоўнай гераіні ад КДБ.
На старонках кнігі з’яўляюцца і многія вядомыя сучаснікі — Станіслаў Шушкевіч, Даля Грыбаўскайтэ, Лех Валэнса, Анджэй Вайда, Барыс Нямцоў, Леанід Нявзлін, Хілары Клінтан і іншыя.
Аўтар паказвае Беларусь як асобную еўрапейскую краіну са сваёй гісторыяй і ідэнтычнасцю. Нягледзячы на гады дыктатуры, рэпрэсіі і адсутнасць рэальнай міжнароднай падтрымкі, беларускае грамадства працягвае барацьбу за свабоду.
Кнігу «Беларусь Наталлі Радзінай» можна набыць:
Беларускае выданне — платформа выдавецтва «Янушкевіч» «Кнігаўка», кнігарня «Кнігаўка» па адрасе ul. Kłopotowskiego 4, 03-717.
Рускае выданне — сайт выдавецтва «ISIA Media», Amazon і Babook.
Украінскае выданне — «Друкарський двір Олега Федорова» і Yakaboo.