Z-спявак SHAMAN апазорыўся на канцэрце
- 11.08.2026, 19:25
Расіяне адмовіліся яму падпяваць.
Выступ SHAMAN на стадыёне «Лужнікі» у Маскве апынуўся ў цэнтры ўвагі карыстальнікаў сацсетак пасля таго, як у Сеціве з'явіліся кадры з незвычайнай рэакцыяй залы. Артыст падчас канцэрта тройчы звяртаўся да шматтысячнай аўдыторыі з прапановай падпяваць яму, аднак у адказ, паводле відэа, не атрымаў чаканага харавага водгуку.
Момант, калі спявак спрабаваў уцягнуць публіку ў выкананне знаёмай песні, а зала не адказала, выклікаў хвалю іранічных каментароў.