BE RU EN

Крэдытны крызіс ужо стукае ў дзверы расійскіх банкаў

  • Віталь Шапран
  • 11.08.2026, 19:45

Можа наступіць момант «Х».

Нягледзячы на тое, што ЦБР адмаўляе высокую верагоднасць банкаўскага крызісу ў РФ, на мінулым тыдні банкаўскі рэгулятар РФ апынуўся на старце. Чыноўнік ЦБР выказаў публічную незадаволенасць узроўнем рэзерваў па крэдытах расійскіх банкаў. Гэта значыць, рэгулятар прызнаў, што існуе сістэмная праблема недафармавання рэзерваў.

Таксама ЦБР афіцыйна прызнаў рост долі рэструктурызаваных крэдытаў у чэрвені–ліпені. Але замест рашучых мер дзеянні ЦБР былі накіраваныя на касметычнае паляпшэнне якасці партфеляў банкаў. Напрыклад, ЦБР абвясціў пра спрашчэнне патрабаванняў да стварэння рэзерваў пры рэструктурызацыі крэдытаў малому бізнесу, які перажывае часовыя цяжкасці (гаворка пра тых, хто пацярпеў з-за сітуацыі з Wildberries).

Але, як мы з вамі разумеем, ад змянення алгарытмаў фарміравання рэзерваў і іх памеру партфелі банкаўскіх крэдытаў у РФ якаснейшымі не стануць.

Дарэчы, у крэдытных шафах расійскіх банкаў колькасць шкілетаў ужо зашкальвае. Факт росту долі рэструктурызаваных крэдытаў за чэрвень–ліпень 2026 года паказвае на тое, што ў РФ працягваецца працэс, пры якім старыя і дрэнныя крэдыты ператвараюцца ў новыя і нібыта якасныя, але пры гэтым крэдытаздольнасць пазычальніка не паляпшаецца.

ЦБР не ў стане спыніць трансфармацыю працэнтнай рызыкі ў крэдытную (то-бок пагаршэнне якасці крэдытнага партфеля з-за высокіх працэнтных ставак) на фоне слабой дзелавой актыўнасці і «адмоўнага росту» ў грамадзянскім сектары эканомікі. Таму асноўная стратэгія банкаўскага нагляду ў РФ цяпер — адцягванне моманту «Х», калі праявы крэдытнага крызісу пачнуць уплываць на капітал банкаў. І тады абраных будуць ратаваць, а астатніх здаваць на ўтылізацыю ў АСВ.

Віталь Шапран, «Фэйсбук»

Апошнія навіны