Беларускі студэнт даў урок суседу па пакоі, які падтрымлівае Расію
- 11.08.2026, 22:29
Відэа стала вірусным.
Беларускі студэнт амерыканскага ўніверсітэта Глеб Вашкевіч даў урок свайму суседу па пакоі, які падтрымлівае расійскага дыкатара Уладзіміра Пуціна — ён абклеіў дзверы дзясяткамі наліпак у падтрымку суверэнітэту Украіны. Відэа з вынікам набрала больш за 40 тысяч лайкаў.
Пра гэта Вашкевіч распавёў у допісе ў Instagram. У адказ сусед з прарасійскімі поглядамі паскардзіўся адміністрацыі інтэрната і кампуса, а заадно абвінаваціў беларускага студэнта ў расізме — толькі за тое, што той адкрыта выступіў супраць ягоных поглядаў.
Паводле слоў Вашкевіча, скарга суседа ні да чаго не прывяла: ілжывага даносчыка прымусілі перасяліцца ў іншы інтэрнат.
У каментарыях, як адзначыў «Обозреватель», карыстальнікі сеткі актыўна падтрымалі беларускага студэнта. Пры гэтым многія здзіўляліся, чаму навучальная ўстанова дагэтуль не адлічыла суседа за падтрымку краіны-агрэсара. Іншыя ж пыталіся, навошта ВНУ ўвогуле сяліць разам украінскіх і расійскіх студэнтаў.