Ля Наварасійска пайшоў на дно загадкавы карабель
- 11.08.2026, 22:41
Расійскія ўлады маўчаць.
У ноч на 7 жніўня ля берагоў Расіі затануў карабель, аднак улады РФ захоўваюць з гэтай нагоды падазронае маўчанне. На інцыдэнт звярнуў увагу OSINT-эксперт Exilenova+.
Паводле ягоных звестак, судна затанула ў акваторыі Чорнага мора непадалёк ад Наварасійска. «Навіна прайшла даволі сціпла, але ёсць нюанс. Афіцыйныя ўлады РФ ні пра адно затопленае судна не паведамлялі. Яно проста затанула. Не выключана, што карабель перавозіў ваенны груз для ВС РФ. Інакш навошта рабіць выгляд, што нічога не адбылося?» — напісаў эксперт, апублікаваўшы фота паўзатопленага судна.
Паводле папярэдніх дадзеных, ідзе гаворка пра даволі буйны карабель даўжынёй звыш 140 метраў.
Зазначым, што камандуючы Сіламі беспілотных сістэм ВСУ Роберт «Мадзяр» Броўдзі раней паведамляў пра ўдары па расійскім «ценявым флоце» 6 і 7 жніўня — паводле ягоных звестак, тады былі падбітыя два танкеры і чатыры сухагрузы ў акваторыях Чорнага і Азоўскага мораў.