Румынія падарвала два расійскія дроны
- 11.08.2026, 22:55
Відэафакт.
У аўторак румынскія вайскоўцы знішчылі два беспілотнікі тыпу «Гербера», выяўленыя ў эканамічнай зоне краіны непадалёк ад газавага радовішча Neptun Deep у Чорным моры.
Пра гэта 11 жніўня паведаміў у «Фэйсбуку» выконваючы абавязкі міністра абароны Румыніі Раду Міруцэ.
Дроны заўважылі больш як за 166 км на ўсход ад Канстанцы — іх зафіксаваў экіпаж судна, што працаваў ля платформы. Да месца адразу накіравалі карабель берагавой аховы з сапёрамі.
Румынскі бок звязаўся з украінскімі партнёрамі адносна паходжання беспілотнікаў — паводле слоў Міруцэ, Украіна пацвердзіла, што гэтыя сістэмы ёй не належаць. Акрамя саміх дронаў, на вадзе былі выяўленыя і дадатковыя абломкі невядомага паходжання.
Каб выключыць рызыкі для суднаў і персаналу, якія працуюць у раёне Neptun Deep, было прынята рашэнне знішчыць дроны шляхам кантраляванага падрыву.